3 чэрвеня 2026 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшоў адкрыты дыялог «Пагранічнікі — героі першых дзён вайны», прымеркаваны да Дня пагранічніка.
У якасці спікераў выступілі Васіль Канстанцінавіч Туркевіч — выкладчык дапрызыўнай падрыхтоўкі філіяла БрДТУ «Брэсцкі дзяржаўны політэхнічны каледж», падпалкоўнік у адстаўцы, і Святлана Мікалаеўна Драневіч — загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
Госці мерапрыемства перанеслі слухачоў у чэрвень 1941 года. Былі падрабязна асветлены дэталі прыгранічных баёў, якія сталі першым выпрабаваннем для ўсяго савецкага народа. Асаблівую ўвагу надалі подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці.
Спікеры распавялі не толькі пра агульную карціну абароны, але і падзяліліся гісторыямі непасрэдных герояў-памежнікаў. Гэта былі людзі, якія сустрэлі вайну на досвітку 22 чэрвеня прама на мяжы і выканалі свой воінскі абавязак да канца, праявіўшы неверагодную мужнасць і стойкасць перад тварам праўзыходных сіл праціўніка. Іх подзвіг стаў адным з самых яркіх сімвалаў пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Дыялог дазволіў студэнтам адчуць маштаб трагедыі і веліч духу савецкіх воінаў, якія адстаялі сваю зямлю.
