31 мая 2024 года рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч правёў сустрэчу са студэнтамі з Кітайскай Народнай Рэспублікі. У сваёй прамове ён выказаў падзяку рабятам за рашэнне атрымліваць вышэйшую адукацыю ў БрДТУ, распавёў пра магчымасць навучання ў аспірантуры універсітэта.
У слове ў адказ студэнтка трэцяга курса эканамічнага факультэта ЛюБо адзначыла добразычлівыя адносіны выкладчыкаў і куратараў, высокі ўзровень, на якім праходзяць заняткі ва ўніверсітэце.
Магістрант машынабудаўнічага факультэта Янь Мэнда выказаў удзячнасць кіраўніцтву ўніверсітэта, супрацоўнікам і выкладчыкам універсітэта за створаныя ўмовы для вучобы і вольнага часу.
