Навiны

Шчырая размова з М. І. Русым «Маё жыццё. Мой шлях. Мой Прэзідэнт»

20 снежня 2024 года ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылася адкрытая размова «Маё жыццё. Мой шлях. Мой Прэзідэнт». Студэнты і работнікі ўніверсітэта ў рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» сустрэліся з Міхаілам Іванавічам Русым, старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

У ходзе мерапрыемства Міхаіл Іванавіч адкрыта дзяліўся сваім жыццёвым вопытам і этапамі прафесійнага станаўлення. Ён займаў пасаду міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь з 1994 па 2001 год, затым быў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання двойчы – з 2001 па 2003 гады і з 2010 па 2012 гады. Таксама ён выконваў абавязкі намесніка прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь з 2012 па 2019 год. Гэтыя этапы кар'еры сталі важнай часткай яго жыцця і ўнеслі значны ўклад у развіццё аграрнага сектара і заканадаўчай сістэмы дзяржавы.

У выніку атрымалася паўнавартасная лекцыя ад Міхаіла Іванавіча Русага, на якой удзельнікі змаглі задаць свае пытанні, абмеркаваць важныя тэмы і атрымаць каштоўныя парады. Мадэратар сустрэчы-генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзім Францавіч Гігін.

Завяршылася сустрэча простым наказам студэнцкай аўдыторыіН «Не спіце «за плугам»! Вучыцеся, старайцеся, слухайце сваіх выкладчыкаў. І думайце наперад, бо час выбраў вас! Будучыня нашай краіны ў вашых руках!».

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў