У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання, старшынёй Маскоўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Уладзімірам Веніямінавічам Баравенкам. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы, сабраўшы навучэнцаў універсітэта членаў РГА «Белая Русь».
Уладзімір Веніямінавіч, дасведчаны палітык і грамадскі дзеяч, распавёў студэнтам пра свой жыццёвы шлях, пачынаючы з першых крокаў у кар'еры да дасягнення высокіх пасад. Асаблівую ўвагу ён надаў рабоце дэпутата, падкрэсліўшы, што асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці з'яўляюцца заканатворчасць і работа са зваротамі грамадзян.
«Не варта зацыклівацца выключна на працы ці вучобе, важна знаходзіць час для творчасці і ўдзелу ў грамадскіх арганізацыях», — адзначыў Уладзімір Веніямінавіч, звяртаючыся да маладых людзей. Ён падкрэсліў, што менавіта такія ініцыятывы дапамагаюць развівацца ўсебакова і робяць жыццё больш насычаным і цікавым.
Прысутныя на сустрэчы студэнты не толькі пачулі цікавыя гісторыі з жыцця Уладзіміра Веніямінавіча, але і змаглі задаць яму свае пытанні. Дыялог атрымаўся жывым і адкрытым – кожны ўдзельнік сустрэчы меў магчымасць выказаць свой пункт гледжання і атрымаць кваліфікаваны адказ.
Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства атрымалі памятныя падарункі ад РГА «Белая Русь». Гэтыя сувеніры сталі прыемным дадаткам сустрэчы і яшчэ раз нагадалі пра важнасць грамадскай актыўнасці і ўцягнутасці моладзі ў жыццё краіны.