У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і душэўнай атмасферы, сабраўшы прадстаўнікоў педагагічнага калектыву, работнікаў і студэнтаў універсітэта.
Адкрываючы свята, рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч павіншаваў усіх педагогаў з прафесійным святам і падкрэсліў, што прафесія настаўніка — гэта не проста праца, а сапраўднае прызванне і місія: «Настаўнік з вялікай літары — гэта місія, гэта прызванне. Гэта тое, да чаго мы ўсе павінны імкнуцца. Бо настаўнік — гэта пра вечнасць. Бо ў нашых вучнях жыве наша справа, часцінка нас, думак, ідэі, а нашы вучні ідуць далей, перадаюць свае веды наступным пакаленням».
«Усім міру, дабра, педагогам — удзячных вучняў і новых адкрыццяў, а студэнтам — радасці ад зносін, узаемаразумення і новых ідэй, якія вы пранясеце праз усё жыццё. Здароўя, радасці, натхнення! З Днём настаўніка!» — пажадаў прысутным Сяргей Антонавіч.
За шматгадовую працу, прафесіяналізм і адданасць справе рэктар уручыў педагогам заслужаныя ўзнагароды — ганаровыя граматы ўніверсітэта.
Асаблівая ўвага была ўдзелена педагогам, чый прафесійны шлях у 2025 годзе дасягнуў круглых дат. Іх дасягненні высока ацаніў прарэктар па вучэбнай рабоце Андрэй Мікалаевіч Парфіевіч, які пажадаў калегам далейшых поспехаў і новых прафесійных вяршынь.
З пажаданнем да маладога пакалення выкладчыкаў БрДТУ звярнуўся прарэктар па навуковай рабоце Мікалай Мікалаевіч Шалабыта. Мікалай Мікалаевіч пажадаў маладым спецыялістам імкнуцца да новых вышынь у навуцы і адукацыі, захоўваючы лепшыя традыцыі ўніверсітэта.
Атмасферу свята стварылі выступленні творчых калектываў БрДТУ. Таленавітыя студэнты ўніверсітэта прадэманстравалі танцавальныя нумары, вакальныя кампазіцыі і тэатральныя сцэнкі.
Самым кранальным момантам канцэрта стала спецыяльнае відэавіншаванне ад Савета студэнцкага самакіравання БрДТУ, якое кранула сэрцы многіх прысутных педагогаў.
Мы жадаем нашым настаўнікам заўсёды заставацца крыніцай святла, натхняючы новыя пакаленні на высокія здзяйсненні і адкрыцця!