Студэнты і супрацоўнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта аказалі валанцёрскую падтрымку дзецям Антопальскай спецыяльнай школы-інтэрната. Выхаванцы школы цёпла сустрэлі гасцей і ахвотна ўключыліся ў займальныя гульні, дзякуючы чаму студэнты зблізіліся з дзецьмі і падарылі ім масу станоўчых эмоцый.
Акрамя таго, дзеці атрымалі школьныя прыналежнасці, сабраныя універсітэцкай супольнасцю падчас дабрачыннай акцыі «Збяры дзіця ў школу».
Лепшай узнагародай для валанцёраў сталі непадробныя дзіцячыя ўсмешкі і зіхатлівыя радасцю вочы школьнікаў.
 
										 
										 
										




 
	