Навiны

«Словы, якія саграваюць сэрцы»

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў творчага конкурсу «Словы, якія саграваюць сэрцы», прысвечанага 80-й гадавіне Перамогі савецкага саюза ў Вялікай Айчыннай вайне, адбылася 21 кастрычніка ў Мінску. Студэнтка архітэктурна-будаўнічага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Марта Шэўчык стала ўладальнікам дыплома III ступені за свой пранікнёны твор, які стаў яскравым прыкладам творчага асэнсавання гістарычнай спадчыны.

Арганізатары конкурсу — Дэпартамент кантролю якасці адукацыі сумесна з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Уладзіміравічам Мірончыкам — адзначылі высокі ўзровень работ канкурсантаў, падкрэсліўшы значнасць літаратурнай творчасці ў захаванні традыцый патрыятычнага выхавання моладзі.

Завяршэннем мерапрыемства стала пазнавальная экскурсія па палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якая адкрыла ўдзельнікам дзверы ў свет парламенцкіх традыцый і дзяржаўных інстытутаў нашай краіны.

Віншуем Марту з заслужанай перамогай і жадаем ёй новых творчых вышынь і натхнення!

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў