Навiны

Патрыятызм і нацыянальная ідэнтычнасць

Сёння ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ў рамках Школы актыўнага грамадзяніна прайшла дыялогавая пляцоўка"патрыятызм і нацыянальная ідэнтычнасць".

Спікерамі сустрэчы выступілі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі "Брэсцкі абласны цэнтр маладзёжнай творчасці" Вольга Васільеўна Бурак, член савета ветэранаў устаноў адукацыі г.Брэста, былы дырэктар сярэдняй школы №19 Валерый Васільевіч Гарадзецкі і педагог-псіхолаг аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце БрДТУ Дыяна Мікалаеўна Кузьміч.

Эксперты мерапрыемства падзяліліся са студэнтамі некаторымі фактамі з гістарычнага мінулага Беларусі, распавялі, што азначае адчуваць гонар і прыхільнасць да сваёй краіны, яе культуры і гісторыі, папрасілі студэнтаў падзяліцца сваім бачаннем нацыянальнай ідэнтычнасці.

У завяршэнні сустрэчы Дыяна Мікалаеўна Кузьміч замацавала са студэнтамі Псіхолага-педагагічныя аспекты фарміравання грамадзянска патрыятычных якасцей асобы.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў